Перайсьці да зьместу

Златан Ібрагімавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Златан Ібрагімавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 195 см[5]
Вага 95 кг[5]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001
2001—2004
2004—2006
2006—2009
2009—2010
2010—2012
2012—2016
2016—2018
2018—2019
2020—2023
Мальмё
Аякс
Ювэнтус
Інтэрнацыянале
Барсэлёна
Мілян
Пары Сэн-Жэрмэн
Манчэстэр Юнайтэд
Лос-Анджэлес Гэлаксі
Мілян
40 (16)
74 (35)
70 (23)
88 (57)
29 (16)
61 (42)
122 (113)
33 (17)
58 (53)
64 (34)
Зборныя
2001—2023 Швэцыя 122 (62)

Зла́тан Ібрагі́мавіч (па-басьнійску: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981 году ў Мальмё, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст басьнійскага паходжаньня, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі, у якой быў капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных гульцоў сьвету свайго часу[6]. Ібрагімавіч зрабіў больш за 100 выступаў за зборную Швэцыі, а таксама ёсьць найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швэцыю на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.

Златана параўноўваюць з былым нідэрляндзкім гульцом Марка ван Бастэнам. Швэдзкі гулец быў адным з найлепшых нападнікаў сьвету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакаленьня[7][8]. Ягоны ўражлівы гол церазь сябе ў матчы за зборную Швэцыі супраць зборнай Ангельшчыны атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол году[9]. У сьнежні 2014 году швэдзкая газэта Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым швэдзкім спартоўцам усіх часоў пасьля Б’ёрна Борга[10].

Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. У 2004 годзе пачаў гуляць за Ювэнтус і адразу трапіў у намінацыю на брыльянтавы мяч як найлепшы гулец сьвету[11].

У сьнежні 2019 году кантракт Златана Ібрагімавіча з Лос-Анджэлес Гэлаксі скончыўся[12]. Напрыканцы 2019 году падпісаў кантракт зь Мілянам да канца сэзона з магчымасьцю працягу яшчэ на год[13].

«Аякс»:

«Ювэнтус»:

«Інтэрнацыянале»:

«Барсэлёна»:

«Мілян»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Манчэстэр Юнайтэд»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]